Skip to main content

У Каробчыцах Гродзенскі біскуп асвяціў капліцу

-613 снежня года ў парафіі св. Максіміліана Кольбэ і св. Станіслава ў в. Каробчыцы адбылося асвячэнне капліцы, якая знаходзіцца ў падвальным памяшканні будучыга будынка касцёла. На асвячэнне капліцы прыбылі шматлікія вернікі парафіі, святары з дэканата Гродна-Захад, госці з Гродна і іншых парафій. Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу і асвяціў капліцу. 

Да гэтага часу, вернікам прыходзілася маліліцца на вуліцы пад адкрытым небам, пасля ў поліэтыленавай, затым у капліцы зробленай з дошак і у арэндаваным старым магазіне. Як адзначыў падчас гаміліі, пробашч парафіі св. Францішка Ксаверыя, кс. Ян Кучынскі, арганізацыя парафіі і будаўніцтва капліцы "было часам чакання, падобным на адвэнт, час - калі мы чакаем прыйсця маленькага Езуса. З асвячэннем капліцы закончылася першая частка чакання, другая частка чакання будзе доўжыцца да моманту пабудовы Касцёла. 

Таксама кс. Ян Кучынскі ў казанні заахвоціў вернікаў парафіі, каб яны як мага часцей наведвалі сваю капліцу і намольвалі сваёй малітвай яе сцены. 

Пасля Святой Камуніі наступіў вельмі велічны і вымоўны момант: у табэрнакулюм быў змешчаны Найсвяцейшы Сакрамант і запалена вечная лампадка. Цяпер вернікі будуць мець магчымасць адараваць Езуса не толькі падчас св. Імшы, але і ў кожную хвіліну. 

На заканчэнне кс. бп. Аляксандр Кашкевіч падзякаваў усім ахвярадаўцам і тым, хто прыняў удзел у будаванні капліцы, і ўдзяліў усім сабраным пастырскае бласлаўленне.

 

Падрыхтаваў кс. Ян Рушніцкі