Skip to main content

Душпастырства Службы Аховы Здароўя зладзіла рэкалекцыі

rekoleksji sluzby zdrowia“Усё Пісанне Богам натхнёнае і карыснае да навучэння…” Гэтыя словы з другога Паслання да Цімафея Св. Апостала Паўла сталі дэвізам рэкалекцый для працаўнікоў службы аховы здароўя, якія адбыліся з 12 па 14 снежня ў Пабрыгідскім касцёле.

У сёлетніх адвэнтавых рэкалекцыях, якія ў душпастырстве сталі ўжо традыцыйнымі, прынялі ўдзел каля 70 чалавек. Рэкалекцыйныя навукі прамаўляў кс. А. Рылка, з якім медыкі на мінулых рэкалекцыях разважалі над пытаннямі веры. Сёлетнія сустрэчы сталі своеасаблівай практыкай веры са Словам Божым. Іх мэтай было нанова адкрыць багацце Божага Слова, адчуць патрэбнасць штодзённага духоўнага кантакту са Словам, каб Святое Пісанне стала настольнай кнігай кожнага веруючага медыка. 

rekoleksji sluzby zdrowia-3

На працягу духоўных практыкаванняў кс. Андрэй шмат казаў пра тое, што Бог пакінуў людзям сваё Слова, каб іх навучыць, дапамагчы ўвайсці ў блізкія адносіны з Богам, убачыць сваё жыццё і ўвесь свет такімі, якімі іх бачыць Бог. Святар адзначыў, што Слова Божае абуджае, адкрывае і вядзе да навяртання. "Важна, каб Слова пачало казаць, пачало пранізваць усе сферы асобы: і фізічную і псіхічную, і духоўную, каб Бог зрабіў чалавеку "духоўнае МРТ" і пачаў лячыць". 

rekoleksji sluzby zdrowia-2

Рэкалекцыяніст неаднаразова падкрэсліваў, што Святое Пісанне з'яўляецца кнігай выратавання кожнага чалавека: "Бог можа самыя цяжкія жыццёвыя драмы перамяніць у на сваю хвалу і нашае выратаванне выратаваньне". У сваіх канферэнцыях кс. Андрэй даў практычныя парады да малітвы са Словам Божым, падзяліўся мудрасцю старажытных айцоў касцёла, а таксама спыніўся на праблемах разумення і інтэрпрэтацыі Бібліі.

rekoleksji sluzby zdrowia-13

Важнай часткай рэкалекцый былі практычныя дамашнія заданні і малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Кожны ўдзельнік меў магчымасць споведзі і прыватнай гутаркі. Рэкалекцыі традыцыйна завершыліся ўрачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 Падрыхтавала Караліна Бутоліна