Дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў і прадметаў гігіены адбылася ў Гродне. Ініцыяванае гродзенскім аддзелам адукацыі мерапрыемства было прымеркавана да Cусветнага дня інвалідаў.
Усе сабраныя падчас акцыі рэчы былі перададзены дзецям з парушэннем слыху і зроку ва ўстановы адукацыі Ленінскага раёна Гродна.
«Акцыя праходзіла ў гіпермаркеце «Еўраопт» і ёй прынялі ўдзел каля 10 нашых валанцёраў, якія раздавалі людзям улёткі з умовамі дабрачыннай акцыі, — адзначыў у размове з Catholic.by супрацоўнік сацыяльна-гуманітарнага цэнтра «Карытас» у Гродне Алег Гарбачоў. — У выніку было сабрана сем вялікіх гандлёвых калясак з неабходнымі рэчамі».