Skip to main content

Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці на Ясную Гару

21 лістапада новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі маліліся перад абразом Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча), куды здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці за дар свайго паклікання. Маці Божая Чэнстахоўская была апякункай іх курсу на працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі 8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя кс. Аляксандр Вараб’ёў, кс. Дзмітрый Леўчык, кс. Павел Раманоўскі, кс. Аляксандр Сямінскі i кс. Марэк Занеўскі. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. 

У капліцы цудатворнага абраза ў Чэнстахове беларускія святары ўдзельнічалі ў вячэрняй Імшы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка. Новапрэзбітэры маліліся за ўсіх тых, хто падтрымліваў іх на шляху да святарства, тых, дзякуючы каму змаглі распазнаць сваё пакліканне, і тых, да каго будуць пасланы. 

Таксама новыя святары Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у Яснагорскай малітве, якая яднае шмат людзей у розных частках свету. 

Па матэр'ялах Catholic.by