Skip to main content

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім паўночнакарэйцы адкрываюць пасылкі з Бібліямі (ВІДЭА)

У інтэрнэце з'явілася відэа з Паўночнай Карэі, на якім двое мужчын адчыняюць місіянерскія пасылкі ад міжканфесійнай хрысціянскай арганізацыі «Голас пакутнікаў» (VOM). Пасылкі змяшчаюць Новы Запавет, USB-назапашвальнік з хрысціянскімі матэрыяламі і бытавыя дробязі: шкарпэткі, шампунь і лапшу. 

Адважны хрысціянін, які кантрабандай прывёз пасылкі ў Паўночную Карэю, зняў гэтае кароткае відэа пра двух паўночных карэйцаў, якія вывучаюць матэрыялы з USB-дыска. Мужчыны таксама дэманструюць Новы Запавет. 

Больш за 1500 такіх пасылак будуць адпраўленыя паўночнакарэйцамі ўнутры і па-за межы краіны ў гэтым годзе. Супрацоўнікі арганізацыі «Голас пакутнікаў» лічаць, што пасылкі, размеркаваныя за межамі краіны, часцяком вяртаюцца назад у Паўночную Карэю, так як паўночнакарэйцы адпраўляюць іх у якасці падарункаў для сваіх сем'яў. 

Нагадаем, кіраўнік Паўночнай Карэі, Кім Чэн Ын, карае ўладальнікаў Біблі смяротным пакараннем або адбываннем пакарання ў працоўным лагеры. У гэтай краіне дзясяткі тысяч хрысціян падвяргаюцца нечалавечым пакутам праз катаванні і цяжкую прымусовую працу. 

Папскі дабрачынны фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», які дапамагае хрысціянам, якія праследуюцца, паведамляе, што сітуацыя ў Паўночнай Карэі - адна з самых цяжкіх і найменш вядомых. Рэжым сакрэтнасці і ізаляцыі не дае атрымаць поўнае ўяўленне пра тое, з чым сутыкаюцца хрысціяне ў палітычна-зачыненай дзяржаве.  

Паводле The Voice of the Martyrs