Skip to main content

Разам былі ў Італіі. Моладзь з парафіі “Найсвяцейшага Адкупіцеля” дзеліцца ўражаннямі

Канец кастрычніка і пачатак лістапада для нашай парафіі прайшлі вельмі цёпла і радасна. З 24 кастрычніка па 2 лістапада мы ўдзельнічалі ў пілігрымцы і захапляліся краябразамі Італіі. 50 асабовая група ўдзельнікаў на чале з айцом настаяцелям Дзмітрыям Лабко адправілася ў аўтобусную пілігрымку. 

Мы мелі жаданне пазнаёміцца бліжэй і ўбачыць месцы, звязаныя з пачатакамі хрысціянства. Навайжнейшай жа нашай мэтай, усё ж такі, была малітва на гробе Яна Паўла II і просьба аб заступніцтве першага Папы Паляка, кананізаванага ў гэтым годзе.

Праграма нашай пілігрымкі была вельмі насычанай, але ў той жа час і складанай. Трэба было праехаць тысячы кіламетраў. Дзякуючы гэтаму ўдалося нам рэалізаваць ўсё, з раней запланаванай праграмы.

Залічылі Вену (Аўстрыя), Венецыю, Падую (горад св. Антонія), Рым, Ватыкан (аўдыенцыя з Папам Францішкам), наведалі могілкі на Монтэ Касіно (польскія могілкі), Сан Марыно, канешне ж Асіж (горад Св. Францішка),і на прыканцы Марыйны санктуарый у Чэнстахове. 

Уражанняў і эмоцый безліч. Самая галоўная рэч, якую мы вынеслі з гэтай паездкі, ёсць тое, што з малітвай мы можам заехаць усюды і пераадолець усе перашкоды.

Ад усяго сэрца дзякуем нашаму настаяцелю айцу Дзмітрыю, усім хто нам дапамагаў і ўсім удзельнікам гэтай чароўнай пілігрымкі.

 

Падрыхтавала Елена Мелеш

Паводле redemptor.by