Skip to main content

“Я Твой вучань, я люблю Тваё слова!”- тэма восеньскай сустрэчы піярскай моладзі

spotkanie-mlodziezy-szczuczyn-2З 6 - 8 лістапада, у Шчучыне была праведзена сустрэча для піярскай моладзі, якую падрыхтавалі айцы піяры, працуючыя ў Беларусі. Такія сустрэчы праводзяцца два разы на год на працягу доўгага часу (восенню і вясной) і ўжо сталі вельмі папулярнымі сярод маладых людзей з парафій, дзе служаць айцы піяры: ў Шчучыне, Лідзе, Чавусах.

Піярскія дні моладзі маюць малітоўна - адпачынковы характар. Апроч цікавых і вельмі даступных канферэнцый для моладзі, на працягу дня заўсёды быў час на рознага тыпу інтэграцыйныя гульні, на працу ў групах, і час, каб пасябраваць з "падручнікам" кожнага хрысціяніна - Бібліяй. 

spotkanie-mlodziezy-szczuczyn-5

Тэмай перажытай сустрэчы быў дэвіз: “Я Твой вучань, я люблю Тваё слова”. Айцы Гжэгож Ксёнжэк SP і Вітольд Петэльчыц SP, якія праводзілі рэкалекцыі, мелі намер перадаць усім удзельнікам, што для таго, каб быць сапраўдным вучнем і паслядоўнікам Хрыста, трэба спачатку чытаць, пазнаваць, разважаць, і любіць Яго слова, а гэта азначае, што трэба як найчасцей звяртацца да Пісання. Тады вернік зможа не толькі зразумець свайго Настаўніка, але і ўключыць у сваё жыццё і Яго вучэнне, і так занядбаную праз нас запаведзь любові. 

spotkanie-mlodziezy-szczuczyn-24

Акрамя таго, па прычыне што зараз месяц лістапад, у якім мы асабліва молімся за памерлых, удзельнікі моладзевай сустрэчы, адправіліся ў падарожжа ў праваслаўную царкву, дзе была магчымасць пазнаёміцца з тым, як выглядае малітва за памерлых у традыцыях ўсходняга абраду. Пасля даволі цікавай сустрэчы моладзь пайшла памаліцца за памерлых на каталіцкія могілкі ў Шчучыне.

 

Падрыхтаваў Віталь Слука