9 лістапада на 61-м годзе жыцця адыйшоў вечнасць Станіслаў Ханько, айцец кс. Віктара Ханько, які на дадзены момант працуе ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у г. Масты. Жалобная св. Імша адбудзецца ў панядзелак 10 лістапада ў 13 гадзін ў парафіяльным касцёле імя Унебаўзяцця НМП ў Жалудку (Шчучынскі р-н), а пахаванне на мясцовых могілках. Молімся за святой памяці Станіслава, каб міласэрны Бог адарыў яго ласкай вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве.