Душпастырства спартсменаў Гродзенскай дыяцэзіі пры інфармацыйнай падтрымцы Grodnensis.by абвясціла вынікі кункурсу "Вера і спорт". У суботу, 18 кастрычніка, ў рэдакцыі Grodnensis.by, адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў.
Паводле праведзеннага галасавання і і ацэнкі душпастырства спартсменаў Гродзенскай дыяцэзіі былі вызначаны тры прызавыя працы:
I-е месца атрымаў фотаздымак "Вера дапамагае нам годна жыць...." аўтарства спадара Роберта Календовіча
II-е месца атрымаў фотаздымак "Сіла ў малітве" аўтарства спадарыні Таццяны Юхневіч з Адамавіч
IIІ-е месца атрымаў фотаздымак "Танец. Перамога..." аўтарства спадарыні Карыны
Удзельнікі конкурсу, якія занялі першыя тры прызавыя месцы, запрашаюцца на ўрачыстае ўзнагароджванне ў будынак Курыі Гродзенскай дыяцэзіі па вул. Карла Маркса 4 (рэдакцыя газеты "Слова жыцця") у суботу 18 кастрычніка а 11-й. На ўзнагароджванні будуць прысутнічаць кс. Артур Малафей душпастыр спартсменаў, спадар Баляслаў Івашка, кіраўнік ААТ "Вібаторг" і прадстаўнікі каталіцкіх СМІ.
Рэдакцыя Grodnensis.by дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу і віншуе пераможцаў!