Skip to main content

На grodnensis.by з'явіцца першы відэаблог

Рэдакцыя grodnensis.by вырашыла выйсці на іншы ўзровень перадачы інфармацыі. Адзін з блогераў нашага вэб-сайта, спадар Уладзімір Крупенка, які вёў блог "Viva il Papa", пастанавіў зрабіць Папу Францішка яшчэ "больш даступным" для вернікаў. Два разы на месяц ён будзе звяртацца да Цябе, Шаноўны Чытач. Уладзімір будзе "запрашаць" Францішка да сябе "на гарбату", вынікам чаго будуць менавіта гэтыя відэа-блогі. Усіх шчыра запрашаем да прагляду "Гарбаты з Папам"!