Skip to main content

Парафіяльны фэст у Ваўкавыску: Св. Станіслаў Костка - прыклад для сучаснай моладзі

waukawysk-5Ва ўспамін Станіслава Косткі, 18 верасня, у Ваўкавыску адбылося парафіяльнае свята. Святы Станіслаў - гэта не толькі заступнік дзяцей і моладзі, але і ўсіх, хто імкнецца да Бога. Ён марыў стаць святаром, але не паспеў, бо памёр вельмі рана, затое адзначыўся вялікай святасцю і мудрасцю, нягледзячы на свой малады ўзрост.

На свята сабраліся шматлікія вернікі, таксама з суседняй парафіі св. Вацлава. На ўрачыстасць прыбылі і святары з розных куткоў дэканату: кс. Ян Кучынскі, кс. Валер Лісоўскі, кс. Чэслаў Паўлюкевіч і інш. Узначальваў святую імшу кс. Ян Кучынскі - пробашч парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. 

На пачатку ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Алег Дуль прывітаў усіх сабраных святароў і вернікаў, а таксама падзякаваў за магчымасць супольнай малітвы.

Гамілію прамовіў кс. Павел Эйсмант, вікарый з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. Ён прыблізіў вернікам постаць св. Станіслава Косткі, распавядаючы пра нялёгкае жыццё святога. Кс. Павел таксама падкрэсліў, што моладзь павінна браць прыклад са святога, каб праз малітву да святога клапаціца аб чысціні сваей душы.

Святая Эўхарыстыя скончылася літаніяй да св. Станіслава Косткі пры Найсвяцейшым Сакрамэнце. Пасля супольнай малітвы адбылася ўрачыстая працэсія вакол касцёла і спеў гімну “Цябе, Бога, праслаўляем”. Напрыканцы пробашч парафіі ячшэ раз падзякаваў усім за супольную малітву. 

Св. Станіслаў, маліся за нас!waukawyskwaukawysk-2waukawysk-3waukawysk-5

Вераніка Жэброўская