Skip to main content

У Лідзе скончыліся святыя місіі

misii lida-12З 11 па 14 верасня ў Лідзе, у парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа, праходзілі святыя місіі, якія праводзілі як і год таму айцы-рэдэмптарысты: а. Андрэй Ядкоўскі CSsR і а. Валер Мазюк CSsR. Кожны дзень пасля св. Імшы праходзілі рэкалекцыі. У чацвер і пятніцу была навука для моладзі, а ў суботу - для сямейных пар.

 

На рэкалекцыях для моладзі шмат гаварылася аб шчырай малітве, аб тым, як заўсёды заставацца самім сабой, жыць сваім жыццём, ў якім павінен прысутнічаць Бог. Таксама аб тым, як навучыцца давяраць сваё жыццё Езусу, не баяцца размаўляць з Ім і адчуваць Яго прысутнасць.

"Ніколі не насіце цяжкіх грахоў у сваім сэрцы. Галоўнае, каб у вашай душы была іскра, загарайцеся гэтай іскрой. Грэйцеся цяплом Езуса. Не бойцеся адчыняць дзверы ў свае сэрца для Яго, бо Ён чакае вас заўсёды, 24 гадзіны", - казаў нам а. Валер.

Пазней, у суботу, распачался "узаемная" малітва. Усе дзеці і моладзь падыходзілі да Святога Сакрамэнту, станавіліся на калені і клалі правую руку на сэрца. Потым, святар і ўвесь касцёл маліліся над імі, выгцянуўшы перад сабой рукі, а пасля гэтага адбылася малітва для жанчын і мужчын.

У нядзелю кожны з прысутных меў магчымасць атрымаць парафіяльны адпуст. Гэтыя місіі не пакінулі абыякавым нікога. Яны дапамаглі паглядзець на сваё жыццё з іншага боку і прыблізіцца да нашага Госпада.

Ганна Ніскавузая