20 верасня ў Слоніме распачнецца Х юбілейны турнір па футболе. Да ўдзелу запрашаюцца рыма-каталіцкія парафіі з усёй Беларусі. Запрашаем удзельнікаў пазнаёміцца з праграмай.
20.09.2014 г. Слонім
7.30-8.50 - прыезд каманд, сняданак (Касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі, вул. Першамайская 4)
09.00 - св. Iмша (Касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі)
10.00 - жараб’ёўка каманд
10.30 - футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі; стадыён “ Белтрансгаз”)
13.30-14.00 - абед
14.00-18.00 - футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца; стадыён “ Белтрансгаз”)
18.15 - уручэнне ўзнагарод
19.00 - падвячорак
20.00 - заканчэнне турніру