500 год таму войска Вялікага Княства Літоўскага перамагло княства Маскоўскае падчас вядомай бітвы недалёка Оршы. Учора а дзевятнадцатай гадзіне ў Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя распачалася св. Імша з гэтае нагоды, якую цэлебраваў кс. біскуп Казімір Вялікаселец.
У Гродзенскай катэдры сабраліся вернікі, святары, кс. біскуп Казімір, а таксама польскі і літоўскі консулы разам з працаўнікамі сваіх дыпламатычных структур. На самым пачатку пад гістарычныя матывы праз увесь касцёл прайшлі рыцары, несучы ў руках штандары. Чатыры хоры ўпрыгожвалі св. Імшу на лацінскай мове ўрачыстымі спевамі. Уся святыня нібы перанеслася на 500 гадоў раней, у часы Літоўскага княства.
Падчас гаміліі адбылося “паглыбленне” у гісторыю, дзякуючы якому ўсе прысутныя ўспомнілі ход дзеянняў. Напрыканцы літургіі святой Імшы, кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры, падзякаваў усім прысутным вернікам, дыпламатычным дэлегацыям і святарам за тое, што ўсе разам маглі памаліцца за ахвяр бітвы, якая сталася вядомай на ўвесь свет.
Пасля св. Імшы адбыўся “спакойны, прыемны вечар”, як яго назваў кс. Ян, падчас якога выступілі хоры, спяваючы старадаўнія гімны і песні.