Кожны год аборты адбіраюць жыццё 40-45 мільёнам (краіна, роўная па насельніцтве Польшчы). А з 1960 па 2008 год, па афіцыяльных дадзеных, іх зроблена больш за 2,5 млрд - гэта трэцяя частка насельніцтва зямлі!
Вы бачылі лес,
дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней - чацвёртай?
Тое ж было і з народам маім...
Аборты маюць прамы ўплыў на скарачэнне колькасці насельніцтва. Асабліва зніліся паказчыкі народзінаў у тых краінах, дзе для абортаў адсутнічаюць перашкоды.
У сярэднім па ўсім свеце за апошнія 40 год нараджальнасць панізілася ў 2,5 разы. У 60-я гады на рынку багатых краін з'явіліся гарманальныя кантрацэптывы, пасля чаго прыйшла цэлая хваля абортаў.
У сярэднім у свеце на 100 народжаных дзяцей прыходзіцца ад 50 да 150 абортаў. Колькі ж дзяцей не народзяцца, а ўнукаў і праўнукаў, ужо ніколі не прыйдзе на свет, - мае месца паступовае выміранне цэлых пакаленняў. Тых, хто нарадзіўся, можна назваць "шчасліўчыкамі", якія выжылі ў гэтых баявых дзеяннях.
У Беларусі на 100 тысяч народжаных дзяцей прыходзіцца 34 тысячы абортаў у год. За апошнія 20 гадоў у Беларусі колькасць абортаў значна зменшылася. На 100 народжаных у 1998 годзе - прыходзілася 166, а ў 1992 - 225 абортаў. Пакаленне, народжанае ў 90-х гадах, падрастае і прыходзіць у працаздольны ўзрост, але гэта пакаленне такое нешматлікае...
Пачынаючы з 1955 года, у Рэспубліцы Беларусь зроблена больш за 8 млн абортаў. Якая будучыня чакае краіну, дзе каля паловы насельніцтва, якое павінна было існаваць, няма? Што нас чакае? Ці маем мы права наракаць на лёс, быць незадаволенымі эканамічнай сітуацыяй, тым, што няма добрых лекараў, а музыкі і спевакі не маюць таленту, моладзь невыхаваная, мужчыны - ... Можа, мы таленавітым і разумным, добрым і адказным, проста не далі магчымасці нарадзіцца? А якімі могуць быць тыя, якім "пашчасціла нарадзіцца і выжыць"?
Сярэдні прырост насельніцтва ў Беларусі ў год складаў: з 1920 па 1925 год - 193 тыс. чалавек, з 1945 па 1950 - 289 тыс. чалавек, у 80-ыя гады ХХ стагоддзя - 35 тыс. З 1993 года пачаўся спад... Няўжо ў нашыя часы нараджаць - гэта раскоша? Ці мы жывём горш, чым жылі ў тыя гады?
У 2008 годзе наш урад паставіла план параўнаць паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці 11:11, але на справе не заўсёды атрымоўваецца так, як хочацца... Колькі вытрымае наша эканоміка, каб даваць дапамогу й ільготы за шматдзетнасць? Ці павінна дзяржава плаціць нам за нашых дзяцей? Няўжо нашы дзеці не вартыя таго, каб проста нарадзіцца?
На 2010 год, лічба дзяцей да 15 год складала 15%, а людзей ва ўзросце 65 год і старэйшых - 14%.
Кожныя 16 хвілін у Беларусі адно дзіця гіне ад аборту, кожную гадзіну - чатыры...
Наталля Пузанава, pro-life.by