Skip to main content

Папа Рымскі наведае Беларусь … пралётам

У сераду, 13 жніўня, Папа Рымскі Францішак накіруецца з Рыму з візітам да Паўднёвай Карэі. Яго самалёт да Сеулу (Airbus A330 кампаніі Alitalia) выляціць а 16:00.

Шлях папскага авіяборту даўжынёй у 8970 кіламетраў будзе пралягаць па-над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і Паўднёвай Карэяй, паведамляе eKAI.pl.

Каля 19:00 пантыфік будзе пралятаць над беларускімі землямі. За яго палётам можна будзе сачыць на сайце flightradar24.com.

Паводле Krynitsa.info