Skip to main content

6 пытанняў да с. Таццяны - арганізатаркі пілігрымкі

img 6489С. Таццяна Стасюкевіч ужо пяты год запар арганізоўвае паломніцтва ў Навагрудак. Шмат папераў, гарачых просьбаў аб дапамозе і цуд у канцы. 6 пытанняў з рання ёй задаў Арцём Ткачук.

Чаму важна несці культ благаслаўлёных?

“Я люблю сясцёр. Заўсёды хацела, каб пра мучаніц ведалі. Сёстры аддалі жыццё за сем’і і за святара, таму сёння таксама важна іх падтрымоўваць. Я адчуваю ласкі ад іх, я іх проста атрымоўваю. Я хачу каб людзі таксама знайшлі, да каго можна звярнуцца па ласку. Яны ахвяравалі кампаніяй, не па адной. Здолелі перакрэсліць саміх сябе. Увесь час для мяне гэта сімвал еднасці. Сёння кожны хоча ўсё адзін зрабіць, сам. А гэта сімвал еднасці. Яны блізка да нас. Некаторыя выраслі ў Беларусі, дзве сястры з-пад Гродна. Сям’я заўсёды была ў крызісе. Цяпер асабліва”.

Вас не пужае што 25 чалавек вырушыла?

А чаго страшнага? Затое ходзяць розныя. Ёсць тыя, хто ходзіць увесь час, ёсць новыя людзі. Самае галоўнае, каб ісці і маліцца. Мяне захапляе, што пайшлі новыя сёстры-назарэтанкі. Усе не могуць пайсці, але добра, што ідуць сёстры першы раз.

Ці цяжка арганізоўваць пілігрымку?

Не, проста кожны раз не ведаеш, колькі людзей будзе ісці. Дзяржава дапамагае: войска дае машыну, міліцыя суправаджае, ёсць фірмы, якія дапамагаюць харчам. Тракельская пілігрымка дала калонкі і медыкаменты, якія засталіся.

Чаму кожны раз змяняюцца маршруты?

Бо хачу, каб кожны год як мага больш людзей даведалася пра благаслаўлёных сясцёр. Гэта прынцыпова для нас.

З боку духавенстава ці адчуваеце спагаду да гэтае справы?

Біскуп благаславіў, ёсць два святары, ідуць сёстры. Гэтага для мяне дастаткова.

Сястра, якія-небудзь канкрэтныя цуды, благаславенствы пасля пілгрымкі?

Я не іду за цудамі. Яны ёсць. Але мне гэта не важна. Важна іх прысутнасць, а прысутнасць благаславёных і так увесь час адчуваецца. Цуд для кожнага свой, і ён будзе! Людзі ахвяравалі жыццё і гэта ўжо цуд для мяне. Больш не трэба.