Skip to main content

26 Міжнародная Парафіяда праходзіць у Варшаве

dscn2072З 12 па 19 ліпеня ў Варшаве праходзіць 26 Міжнародная Парафіяда Дзяцей і Моладзі. У гэтым годзе прадстаўляць Беларусь у польскую сталіцу паехала моладзь з пар. Гродна-Аўгустовак, каб паказаць свае і паглядзець на здольнасці іншых. І паказалі!

У 400-гадовай традыцыі выхавання дзяцей і моладзі айцамі-піярамі прыярытэт нязломна стаіць на клопаце аб развіцці ўсіх бакоў жыцця. Айцы стараюцца адказваць на патрэбы сённяшняга свету, і таму ў 1992 годзе заснавалі таварыства "Парафіяда" ім. Юзафа Каласанц'юша. Адной з форм актыўнасці гэтай арганізацыі з'яўляецца правядзенне Міжнароднай Парафіяды.

Сёлетняя імпрэза сабрала 1500 удзельнікаў з усёй Еўропы, у ліку якіх 15 - з Беларусі. Наша каманда заняла першае месца па футболе ў катэгорыі 17-19 год! Мерапрыемства яшчэ не скончылася, таму ў нашых маладзёнаў ёсць усе шансы быць пераможцамі і ў іншых намінацыях.

Прадстаўнікоў Беларусі ў Варшаве суправаджае кс. Артур Малафей (душпастыр дс. спорту), Аляксандр Гусар (трэнер-апякун) і Ўладзімір Кіхляроў (трэнер-апякун).