Skip to main content

XV Звычайная Нядзеля. Кс. Алег Пятрашка

У гэтую нядзелю мы разважаем словы Пана Езуса пра чалавека, які сее зерне. Хрыстос часта карыстаўся прыпавесцямі і параўнаннямі, але для чалавека, які шукае Бога, гэтыя словы простыя і зразумелыя. Сёння паразважаем над тым, якой глебай з’яўляюся я сам.

Зернем ёсць Слова Божае, глеба – наша душа. “Адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх”. Ці не адбываецца ў маім жыцці так, што думкі пра ўласную каштоўнасць аддзяляюць нас ад Божага Слова. Гэта бязмернае запатрабаванне грошай, штодзённыя цяжкасці, празмернае карыстанне з “дароў” гэтага свету.

“Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі”. Сэрца чалавека бывае цвёрдым. Чаму? Бо чаавек хоча быць адзінаым кіраўніком сябе і свайго жыцця. Прагне вольнасці, але не ведае, што гэта такое. Хоча шчасця, але не ведае, дзе яго шукаць. Чапляецца за ўсё, што блішчыць, што здаецца быць каштоўным, але, атрымаўшы гэта, разумее, што не адчуў суцяшэння. Сонца - гэта штодзённая барацьба. Тыя “каштоўнасці”, якіх так прагне гэткі чалавек, перастаюць цікавіць і, такім чынам, Слова Бога гіне ў сэрцы.

“Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх” . Варта зазірнуць ў навучанне Касцёла, а менавіта ў Катэхізіс, каб убачыць, што ён кажа пра варожыя праяўленні ў нашай душы. Гэтае церне - нашыя грахі. Ганарыстасць, сквапнасць, лянота, гнеў, неўмеркаванне ў ежы і пітве, распуста, зайздрасць.

Ганарыстасць

Калі гэты грех чуецца добра ў маім сэрцы, то тады ў ім няма месца для Божага Слова, якое заклікае быць пакорным.

Сквапнасць

Не дазваляе пачуць патрэбы іншага чалавека і вялікае прагненне Святога Духа, які хоча зрабіць маю душу сваім жыллём.

Лянота

Зачыняе нас на станоўчае супрацьстаянне граху, бо яно заклікае да няўстаннай працы над сабой.

Гнеў

Не дазваляе пасяліцца супакою і цярпілівасці, менавіта ў цішіні сэрца прамаўляе Бог.

Неўмеркаванне ў ежы і пітве

Ставіць перад нашымі вачыма толькі ахвоту заспакаення неабмежаваных эгаістічных запатрабаванняў ў сабе самім, а менавіта дзякуючы пасту і малітве Езус меў сілы перамагчы спакусы д’ябла.

Распуста

Зачыняе разуменне святасці самога чалавека і яго цела, як стварэння Божага.

Зайздрасць

Робіць з нас “жывых трупаў” і вынішчае нашае сэрца, якое пазбаўлена любові да Бога і да чалавека.

“А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае!” Калі чалавек актыўна ачышчае глебу свёй душы праз пакаянне, малітву і іншыя хрысціянскія практыкі, ён падобны да глебы ў райскім Эдэме, якую даглядае сам Бог. Ён уносіць патрэбныя ўгнаенні, не дапускае ворага, каб той сеяў плевы, дае жыватворную ваду, а падчас збору плёнаў з вялікай пашанай, як добры земляроб, ачышчае сваю ўласнасць і клапоцціца аб сеянні далей.

Усе мы добра ведаем, як цяжка пагараць тую глебу, якая доўга не была выкарыстаня праз земляроба. Таму стараемся клапаціцца пра глебу нашага сэрца так, каб Бог, які хоча сеяць сваё Слова, атрымаў належны яму плён.

кс. Алег Пятрашка