“Культура часовасці не бярэ пад увагу нашай свабоды, але пазбаўляе нас нашага сапраўднага прызначаэння, нашых мэтаў, самых сапраўдных і аўтэнтычных. Гэта жыццё фрагментаванае”, - звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з моладдзю ў Кастэльпетроза. 5 ліпеня 2014 г. праходзіў візіт папы Францішка ў італьянскі рэгіён Малізэ.
Ён заклікаў маладых людзей нікому не дазволіць скрасці жаданне будаваць у жыцці рэчы вялікія і трывалыя. “Імкніцеся да шчасця! Майце мужнасць пераадолець свае абмежаванні і паставіць усё сваё жыццё на Езуса!”, - сказаў Пантыфік. Ён адзначыў, што ва ўмовах ціску падзей і моды мы не можам спадзявацца выключна на свае сілы, але павінны ісці разам з Езусам. Францішак нагадаў, што Бог нястомна даруе нашы грахі, калі мы звяртаемся да Яго з пакорай і даверам.
Святы Айцец таксама спаслаўся на цяжкасці маладых людзей, якія не маюць магчымасці вучыцца і працаваць. Ён адзначыў, што не можна згубіць цэлае пакаленне маладых людзей і заклікаў ствараць новыя працоўныя месцы. Інакш, на думку Францішка, гэта можа скончыцца катастрофай. Ён запрасіў італьянскую моладзь у абліччы цяжкасцяў заўсёды звяртацца да Маці Божай.
Паводле Ватыканскага Радыё