Прадстаўнікі каталікоў, габрэяў і мусульманаў падпісалі 1 ліпеня ў Багаце гістарычную супольную мірную дэкларацыю. Заклікае яна да еднасці і згоды як у самой Калумбіі, так і ва ўсім свеце. Ва ўрачыстасці, якая адбылася ў сталічным палацы арцыбіскупа, удзельнічалі каталіцкі метрапаліт Багаты і кіраўнік Біскупскай Канферэнцыі Калумбіі (СЕС) кард. Рубэн Салазар Гомэз, равін Альфрэда Гольдшміт і шэйх Ахмад Таел.
Прыбыў таксама віцэпрэзідэнт краю Аргэліна Гарзон. Сустрэча, якую ўзначальваў кардынал, пачалася з рэлігійных спеваў, малітвы, прамоўленай кожным з рэлігійных лідараў, згодна са сваёй верай і традыцыяй. Трое лідараў атрымалі памятныя дошкі, пасля чаго кожны з іх падпісаў супольны дакумент.
"У нашай гісторыі рэлігіі, нажаль, давала аб сабе ведаць рывалізацыя, негледзячы на тое, што мы крочым за тым самым Богам, таму св. Айцец Францішак захацеў выканаць з Рыму жэст яднання паміж ворагамі, якіх, здаецца, ужо не можна злучыць, г.зн. паміж Ізраілем і Палестынай" - сказаў арцыбіскуп сталіцы.
Падкрэсліў таксама, што, ідучы за гэтым жэстам, "наша супольнасць з'ядналася ў хвіліну малітвы, каб прасіць аб супакоі ва ўсім свеце, але найбольш у Калумбіі". Равін выказаў думку, што малітва аб супакоі - гэта магчымасць, каб "зачыніць браму нянавісці і варожасці". Адносячыся да ўнутранага канфлікту, які ўжо шмат гадоў існуе ў Калумбіі, Гольдшміт сказаў: "Нам баліць, што група людзей не дапускае таго, каб увесь край мог жыць у супакоі як грамадства. Такая праблема ёсць не толькі ў нас, але таксама на Блізкім Усходзе і ў іншых краінах свету".
Прысутны на ўрачыстасці віцэпрэзідэнт Гарзон падкрэсліў, што падпісаны дакумент з'яўляецца "знакам, які пабуджае грамадзян, краіну і бедныя групы да ўзмацнення больш таго, што нас яднае, а не таго, што нас раздзяляе. Кс. Мэркада Цэпэда - намеснік сакратара епіскапату - адзначыў у каментары на старонцы СЕС, што супольная дэкларацыя - гэта пасланне, над якім тры рэлігійныя супольнасці працавалі доўгі час. У ім яны забавязалі сябе да шляху супольнага будавання дарог супакою і еднасці ў Калумбіі і ў свеце. Святар падкрэсліў, што гэта ініцыятыва ўпісваецца ў гістарычную сустрэчу ў Ватыкане прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны, якая мела месца 8 чэрвеня з ініцыятывы папы. "Ідзем далей шляхам рознароднасці, адносна да тых розных вераванняў, якія мы прызнаем і шануем, але з супольнымі мэтамі, такімі як супакой" - напісаў кс. Цэпэда.
Паводле deon.pl