Skip to main content

Да неба праз Будслаў. Дзень 3

Раніца пачалася з таго, што каб дайсці да касцёла, у якім павінна была адбыцца служба, нам трэба было топаць 40 хв. АЛЕ! Прайсціся даўжэзным мастом праз Дзвіну ў 05:40 раніцы - неацэнна. Наваколле проста захапляе. Сапраўды: “хто рана ўстае, таму Бог дае”.

 img 5141

img 5142

Падчас службы а. Томаш паказаў нам сцяг з выявай Духа Святога і прапанаваў кожнаму напісаць на ім чым або кім для кожнага з’яўляецца Бог. Цяпер гэта адзін з нашых сцягоў.

img 5151

Сёння Ленін упершыню паказаў нам правільны накірунак. Справа ў тым, што помнік Уладзіміру Ільічу стаіць на скрыжаванні і яго паднятая рука звернута якраз у той бок, у які ідзе пілігрымка. Таму: “Усе ў Будслаў, таварышы!”.

img 5164

img 5166

А пазней пачаўся дождж, які не спыніўся аж да абеду. Калі ісці ў такое надвор’е не найгоршы варыянт, то вось прыпынак замест прыемнасці робіцца вялікай непрыемнасцю. Усё мокрае, халоднае і проста ніякага рэлаксу. Калі б не цукеркі і гарбата, не ведаю што б рабілі пілігрымы. Ну і абед, зразумела, дадаў нейкага аптымізму.

img 5176

img 5178

img 5186

Каб не мусіць хаваць гітары падчас дажджу, нашыя скаўты паспрабавалі пабудаваць балдахін. Ідэя ўсім спадабалася і выклікала немалую цікавасць. Аднак практыка даказала, што калі гітара не воданепранікальная, то ўсё-такі нічога не выдумаеш – падчас ападкаў яе трэба проста хаваць і спяваць акапэла.

img 5191

img 5192

Дарэчы: грыбы ўжо ёсць!

IMG 5195

Пасля абеду як заўсёды была канферэнцыя. Традыцыйна седзячы і на траве.

img 5200

Вечарам – Бешанковічы. Наша Радзіма на гэтую ноч. Радасці проста не было канца. Вельмі маленькая і яшчэ больш утульная капліца, пазней супольнае вогнішча з размовамі і танцамі. Карацей, сямейна.

img 5203

img 5204

img 5232

Перад “дабранач” хацелася б толькі напісаць пра нашыя прыгоды з бусламі падчас узгаданага вогнішча. Мясцовы пробашч перад нашай вечарынай папрасіў, каб мы з увагай адносіліся да дэкаратыўных драўляных буслоў, якія знаходзіліся на нашым месцы вечаровага інтэграцыйнага тусіча. Калі мы сабраліся, то пачаліся танцы. Усе танцавалі т.зв. бельгійку,а я запрапанаваў станцаваць яе з бусламі. Ну, а далей вы зразумееце ўсё самі.

img 5216

img 5219

img 5221

img 5222

img 5229

img 5237

Усім з Богам! Беражыце прыроду!)

Арцём Ткачук


Вова разважае

IMG 5135

Навошта?

Гэта моцнае пытанне, якое будуе падмурак усім нашым дзейнасцям.

Нас, людзей, больш цікавіць навошта Бог робіць так, а не інакш. У справе апраўдання Бога мы можам далёка зайсці. Неяк смешна, калі чуеш гэтыя пафасныя размовы. Твар таго, хто апавядае зусім не смешны: ён выглядае так сур’ёзна, нібы ў дадзены момант хрысціць язычнікаў. І у такіх сур’ёзных размовах, мне здаецца, мала Бога.

Асабліва я люблю апраўдваць Бога: казаць пра тое, што “можа так і трэба”. Але не люблю тых момантаў, калі трэба даверыцца.

Уладзімір Крупенка