7 чэрвеня ў лютэранскай кірсе св. Яна ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне аргана, які прыбыў з Германіі. Каталіцкі Касцёл на цырымоніі прадставіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Удзельнічалі прадстаўнікі Лютэранскай Царквы, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікі нямецкай бізнес-сферы з Мінска і Масквы, жыхары і госці горада.
Урачыстую цырымонію адкрыў хор з Лейпцыга (Германія). Удзел прынялі таксама арганіст Бруно Цермён і салісты Гродзенскай капэлы Марына Гаравая (сапрана) і Уладзімір Гаравы (барытон).
Арган быў прывезены ў Беларусь дзякуючы намаганням пастара Евангелічна-лютэранскай супольнасці ў Гродне Уладзіміра Татарнікава.
Паводле Catholic.by