Ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы, 8-га чэрвеня, Гродзенскі ардынарый, на завяршэнне рэкалекцый у Росі, якія праводзіў вядомы харызматычны прапаведнік з Уганды, дабраславіў шматлікіх удзельнікаў.
Іерарх, памятаючы пра сваіх вернікаў, вяртаючыся з Ваўкавыска, дзе ўдзяліў сакрамант канфірмацыі, наведаў Рось. Звяртаючыся да прысутных, ён заахвоціў маліцца ў інтэнцыях Святога Айца аб супакоі, таму што ў тыя хвіліны праходзіла гістарычная сустрэча двух лідараў Палестыны і Ізраіля ў Ватыкане. Затым архіпастыр памаліўся аб супакоі ва ўсім свеце малітвай "Ойча наш..." і "Вітай Марыя...".
Біскуп Аляксандр шчыра падзякаваў а. Джону Башабору, які на працягу двух дзён карміў Божым Словам і духоўна ўзмацняў беларускіх вернікаў.
Фота Наталля Вільчык