8 чэрвеня 2014 года на літургічную ўрачыстасць Спаслання Святога Духа а. Джон Башабора, акрамя парафіі ў Росі, дзе правёў рэкалекцыі, наведаў супольнасць вернікаў парафіі св. Сям'і ў Лідзе, каб разам са святарамі і шматлікімі вернікамі (каля 12 тысяч) цэлебраваць св. Імшу і прапаведваць. Паводле словаў мясцовага душпастыра, кс. Юзафа Ганьчыца, некаторыя людзі атрымалі бачныя цялесныя аздараўленні.
Ад 16-й гадзіны вялікая колькасць людзей сабралася перад святыняй. Малітоўнае спактанне распачалося гімнам да Св. Духа “VeniCreator” і супольным ружанцам. Пасля ружанцовай малітвы парафіяльны хор руху “Gloriоsa Trinita” праславіў Бога супольным спевам.
Св. Імша распачалася а палове 19-й, падчас якой прыняло ўдзел больш чым 30 святароў Падчас гаміліі святар з Уганды прапаведваў аб Святым Духу і Яго моцы, аб тым, што Ён не перастае спасылаць свае дары на ўсіх, хто адкрывае сваё сэрца на Яго ўздзеянне, таксама і на прысутных на ўрачыстасьці Пяцідзісятніцы на падворку Святой Сям’і (парафіі Св. Сям'і ў Лідзе, рэд.).
Святар выясніў прычыны нашых духоўных і цялесных хвароб, якія паходзяць ад недахопу нашага прабачэння бліжнім. Прызваў людзей, каб заўважылі адзін аднаго, пазнаёміліся і казалі на суседа брат, сястра і тое, што Езус цябе і любіць такім, які ты ёсць.
Падчас Эўхарыстыі і Адарацыі было шмат цялесных і духоўных аздараўленняў. Адным з іх быў паралізаваны мужчына, які пачаў хадзіць і жанчына хворая на рассеяны склероз пачула сілу і без дапамогі маці ўстала на ногі.
Малітоўная сустрэча скончылася заклікам аб спасланні Святога Духа на прысутных і індывідуальным благаславенствам Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Айцец Джон выразіў удзячнасць уладам нашай краіны за дазвол прыезд у Беларусь.
Кс. Юрый Гурскі
Больш фота тут