Skip to main content

Чаму варта было паехаць у Ледніцу?

1DSCN4880Ледніца 2000 - гэта найвялікшае штогадовае спатканне каталіцкай (і не толькі) моладзі ў Еўропе. Адбываецца каля польскага горада Познань і збірае дзесяткі тысяч чалавек. Сёлета спатканне адбылося ў Вігілію Пяцідзесятніцы, 7 чэрвеня, і сабрала амаль 70 тыс. маладзёнаў. Мы выбраліся туды, каб распавесці Вам, чаму варта праехаць амаль 700 км з Беларусі і быць там.

З польскага горада Познань мы бярэм цягнік у бок Гнезна і едзем 40 хвілін да мясцовасці Леднагура (Lednogóra). Квіток каштуе каля 8 зл, г.зн. амаль 25 тысяч рублёў.

1DSCN4804

Пакуль едзем да Леднагуры, Марта вучыцца. Усё-такі цяпер сесія і ў панядзелак у супрацьстаянні з выкладчыкам будзе вырашацца пытанне who is who? Шчыра кажучы мы чакалі, што большасць людзей будзе ехаць якраз цягніком і вагоны будуць нагадваць шпроты. Было зусім наадварот. Людзей, якія ехалі на Ледніцу, можна было пералічыць на пальцах.

1DSCN4806

Дарога з чыгуначнай станцыі на Ледніцкае поле пешшу займае гадзіну. Шаша праходзіць праз маляўнічыя палі і мясцовасці. Пры гэтым ужо здалёк чуваць спевы спаткання, што паддае імпэту ў хаду і змушае сэрца дадаць некалькі ўдараў да свайго рытму.

1DSCN4814

1DSCN4812

На падыходзе да поля нас падабраў якісці добры дзядзя на джыпе. Аказалася, што ён мае суперпропускі і таму з ім мы едзем проста пад знакамітую браму-рыбу. Пры гэтым яшчэ атрымоўваем пропускі ў VIP зону. Карацей пашанцавала.

1DSCN4819

1DSCN4825

На рэгістрацыі сёлета мы атрымалі па кніжцы, пярсцёнкі – сімвалы заручынаў з Хрыстом і пасведчанне сяброў Ледніцы. Таксама сёлета ўпершыню арганізатары прасілі ўсіх удзельнікаў аб дабраахвотна-прымусовай ахвяры (каля 10 зл). Усё-такі крызіс дабраўся і да гэтага спаткання.

DSCN4828

1DSCN4829

А. Ян Гура ОР, нястомны арганізатар гэтага спаткання, трымаў натоўп у гуморы і, як ён кажа, няспынна “карміў усіх сэнсам”. Прамовы розных біскупаў і святароў чаргаваліся са спевамі гурта Siewcy z Lednicy. На спатканні кожны музычны твор злучаны з адмысловым танцам. Там гэта нармальна, што каля каго сядзіш, з тым пазней і таньчыш.

1DSCN4830

1DSCN4833

1DSCN4845

Было горача і нават спякотна. Аднак большасць людзей былі да гэтага падрыхтаваныя.

1DSCN4832

Я не спецыяліст у падліках колькасці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, аднак люду было літаральна мора, ну можа возера. Мой маленькі фоцік і віпаўскі ідэнтыфікатар не дазвалялі ахапіць усіх. І нават тэлебім не змог гэтага зрабіць.

1DSCN4846

1DSCN4848

Арганізацыя спаткання неверагодна прадуманая. Поле падзелена на сектары і кожны мае дзесяткі сваіх ахоўнікаў парадку, медыкаў і іншых памагатых. Праз кожныя некалькі метраў, напрыклад, сустракаеш вось такі імправізаваны пункт першай дапамогі.

1DSCN4850

Далей пра духоўнае. Ледніца вядома палямі споведзі. Выглядае гэта наступным простым чынам. Па-за натоўпам знаходзіцца немалое поле, на якое прыходзіць вялізная колькасць святароў і да іх, проста на траве, прыходзяць спавядацца ўдзельнікі.

1DSCN4853

1DSCN4854

На Ледніцу прыязджаюць прадстаўнікі розных каталіцкіх рухаў, арганізацый, таварыстваў і інш. Людзі ахвотна распавядаюць чым займаюцца і што прапагандуюць. Атрымоўваецца своеасаблівы духоўны кірмаш.

1DSCN4860

1DSCN4863

Тут мы напаткалі чаргу за…малітвай. Унушальная чарга стаяла да палаткі з надпісам "Modlitwa wstawiennicza", па-беларуску гэта "малітва заступніцтва".

1DSCN4861

1DSCN4862

Далей стаіць вялікая палатка адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Яна таксама не пуставала.

1DSCN4867

Аднак найвялікшы натоўп маладзёнаў мы спаткалі па-за ледніцкім полем. Моладзь тут проста тусавалася. Адныя раздавалі бясплатныя абдымкі, другія абліваліся вадою, трэція заляцаліся да дзяўчат, хтосьці проста размаўляў седзячы на траве і не звяртаючы на наваколле ніякай увагі. Крытыкі і скептыкі Ледніцы кажуць, што “а. Ян моліцца на полі, а моладзь сядзіць у кустах і займаецца невядома чым” (бо поле акружана лесам). Карацей, як у жыцці: кожны шукае таго, чаго хоча шукаць.

1DSCN4869

1DSCN4870

DSCN4871

Адмысловае выйсце з сітуацыі прыдумалі арганізатары. Для барацьбы з “партызанамі” ў кустах, некалькі год таму была створана вялікая супольнасць евангелізатараў. Гэтыя евангелізатары займаюцца тым, што лазяць па лесе і евангелізуюць тамтэйшых уцекачоў з поля. Цікава, што шмат хто з евангелізатараў далучыўся да супольнасці менавіта пасля некалькіх “Ледніц у кустах” і пазнейшага навяртання.

DSCN4872

Што ж, непасрэдна пад брамай-рыбай адбывалася шмат што. Бясконцыя працэсіі Дарогай Трэцяга Тысячагоддзя (дарога, якая ідзе праз усё поле да брамы-рыбы), знакі і сімвалы, прамовы і шмат чаго іншага. У 19.00 пачалася св. Імша, якую ўзначаліў новаспечаны польскі прымас арцыбіскуп Войцех Поляк.

1DSCN4881

1DSCN4885

1DSCN4887

ледница1

Пасля службы адбылася гадзіна Яна Паўла, уключэнне папы Францішка, які звярнуўся да моладзі, адарацыя і ўсеагульны Выбар Хрыста. Прыемна, што сёлета, падчас шэсця дэлегацый краін з розных куткоў свету, Беларусь ішла пад двума сцягамі. Момант, калі нашы прамаўляюць: “Езу, выбіраем цябе нашым Панам”, захапляе.

ледница2

Таму на Ледніцу ехаць варта. Перафразуючы вядомае выказванне, жыцця не хопіць аб’ездзіць усе спатканні, таму трэба ездзіць толькі на лепшыя. Усім моцнага перажыцця Спаслання Духа Святога і адвагі прыехаць у Ледніцу!

Арцём Ткачук