Skip to main content

Гродзенская ВДС запрашае на навучанне людзей, якія пачулі запрашэнне Хрыста да святарскага служэння

Пакліканне да святарства ўвасабляе ў сабе элементы вялікай таямніцы і асабістага дару. Гэты дар чалавек атрымлівае не таму, што ён лепшы, але таму, што яго выбірае сам Бог. Шляхі распазнавання паклікання да святарства розныя, і на іх заўсёды прысутная Божая ласка. Таму, каб як мага дакладней распазнаць сваё пакліканне, неабходна шмат малітвы.

Усіх, хто адчувае ў сваім сэрцы голас Божага паклікання да святарства, запрашаюцца ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (24-27 ліпеня 2014), каб у адарванні ад мітусні гэтага свету, распазнаць сваё пакліканне.

Уступны экзамен, які папярэднічае прыняццю ў склад навучэнцаў семінарыі, адбудзецца 28 ліпеня 2014 г. у 10.00 у семінарыйным будынку. Экзамен будзе датычыць пытанняў адносна асноў веры, гісторыі і жыцця Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі.

Да 26 ліпеня 2014 г. у семінарыю трэба падаць наступныя, неабходныя для паступлення, дакументы:

• пасведчанне аб святым хросце;

• пасведчанне аб канфірмацыі;

• пасведчанне аб катэхетычным навучанні;

• пасведчанне аб сакраманце сужэнства бацькоў;

• рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;

• пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі/ атэстат (вынікі тэсціравання);

• медыцынская даведка (форма 086);

• ваенны білет (пасведчанне прызыўніка);

• біяграфія (напісаная ўласнаручна);

• заява (з указаннем матывацыі паступлення ў семінарыю);

• пашпарт; копія старонкі з фотаздымкам;

• 4 каляровыя фотаздымкi (3х4) (у пінжаку, пад гальштукам).

 Паводле wsd.grodnensis.by