Ойча, прыйшла гадзіна. Услаў Сына свайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе… Слава Езуса Хрыста, Божага Сына, павінна сысці на Яго праз крыж, прыніжэнне і ганьбу. Найбольшая паўната славы нашага Пана адбываецца з Яго спусташэння Самога Сябе і паслухмянасці нават да смерці. У сваёй найвышэйшай славе Ён прынізіў Сябе. Яго вянок перамогі, дзякуючы крыжу, набывае новае ззяньне; а Яго вечнае жыццё атрымлівае больш гонару з-за таго, што аднойчы Ён памёр за кожнага чалавека.
Уся слава Хрыста належала Яму па прыродзе, як Божаму Сыну; але як Сын Чалавечы, Ён здабыў Сваю цяперашнюю веліч, дзякуючы крыжу, на які Ён узяў нашы грахі.
Менавіта на крыжы, менавіта з крыжа, менавіта праз крыж Езус падымаецца на Свой трон. Сёння Сын Чалавечы мае на небе асаблівую гонар таму, што Ён ахвяраваў нас Богу і адкупіў сваёй Крывёй. Не забывайва пра тое, якой цаной было набыта нашае збаўленне.