З пятніцы, 23 траўня, у тэставым рэжыме пачаў працу сайт грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх жруналістаў і блогераў» — Крыніца.INFO.
На дадзены момант на сайце можна азнаёміцца з матэрыяламі маніторынгу хрысціянскіх СМІ Беларусі, навінамі cупольнасці. Таксама дзейнічае каляндар памятных датаў з гісторыі хрысціянства, Беларусі і свету.
У бліжэйшы час пачнуць працу базы звестак: «Хрысціянскі байнэт», мэта якога — азнаёміць наведвальнікаў з хрысціянскімі сайтамі Беларусі, а таксама База цэркваў Беларусі, дзе плануецца сабраць звесткі пра ўсе хрысціянскія храмы і грамады Белаурсі.
Ёсць на Крыніца.INFO і раздзел, прысвечаны аўтарскім матэрыялам, аналітыцы і каментарам.
У будучым не выключаная магчымасць пашырэння сферы дзейнасці сайту.
Рэдакцыя сайту Крыніца.INFO і кіраўніцтва Супольнасці запрашае ўсіх ахвочых далучацца да працы сайту, яго папаўнення і абнаўлення. Мы будзем радыя любой валанцёрскай дапамозе.