Skip to main content

У Кішынёве ўсталявалі помнік, які нагадвае пра вартасць цнатлівасці

Манумент пад назвай "Сапраўдная любоў умее чакаць" устаноўлены ў паркавай зоне-дэндрарыі, які з'яўляецца любімым месцам праменаду гараджан. Ён уяўляе сабой стылізаваную лаву для закаханых, якая пранізвае вялікі шкляны гадзіннік у выглядзе сэрца. Гадзіннік і лава сімвалізуюць захаванне перадшлюбнай чысціні, а сэрца - любоў, якая ўмее чакаць.

“У апошнія гады ў Малдавіі ўсё больш школьнікаў пачынаюць ранняе сэксуальнае жыццё, што выклікае павелічэнне абортаў і нараджэнне пазашлюбных дзяцей. Кожны ўдзельнік нашага праекта абавязваецца захоўваць чысціню да шлюбу. Дадзены факт будзе зафіксаваны ў спецыяльным буклеце. У дзень вяселля жаніх і нявеста абмяняюцца адной паловай свайго буклета, а другую заставяць у нішы помніка”, - заявіў на адкрыцці помніка Васіль Філат ініцыятар праекта і кіраўнік грамадскай асацыяцыі “За сям'ю”.

Згодна з надпісам на ўсталяванай каля манумента таблічцы з капсулай, у якую закладзены карткі з абяцаннямі закаханых, тысячы людзей прынялі рашэнне захоўваць нявіннасць і чысціню адносін да шлюбу. Карткі, падпісаныя імі, захоўваюцца ў фундаменце помніка.

 

Паводле interfax-religion.ru