20 мая у парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікоў ў Раготне (Дзятлаўскі дэканат), адбылася сустрэча аднакурснікаў, 2005 г. выпускa Гродзенскай ВДС.
Святары аднакурснікі, прыехаўшы з розных куткоў Беларусі, а менатвіта, з Гродзенскай (кс. Алег Петрашка, кс. Павел Гардзейчык, кс. Артур Малафей, кс. Дзмітры Несцер, кс. Віктар Захарэўскі, кс. Ян Рушніцкі), Віцебскай (кс. Алег Півавар, кс. Уладзімір Шымковіч) і Пінскай дыяцэзіі (кс. Вінцэнты Севрук), трывалі на малітве разам з Яго Эксц. Кс Бп Юзафам Станеўскім, дапаможным біскупам Гродзенскай Дыяцэзіі. Апоўдні сустрэча распачалася з св Імшой, падчас якой святары дзякавалі Богу за Дар Святарства і прасілі Божай апекі.
Кс. Біскуп Юзаф кіруючы Слова Божае да Святароў і верніркаў зазначыў, што “Святары, якія ўзятыя з людзей, пастаўлены для вас, асабліва патрабуюць вашай палымянай малітвы, бо не так даўно нашыя землі адчулі адсутнасць тых, каго Бог паклікаў быць Яго сведкамі”.
Пасля св Імшы і маёвага набажэнства, была святары і біскуп, мелі магчымасць паразмаўляць і успомніць студэнцкія гады. Братэрская сустрэча, дзякуючы вялікай гасціннасці пробашча, кс. Віктара Захарэўскага, адбылася ў цёплай і шчырай атмасферы.
Кс Алег Петрашка