Валанцёры Карытас Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у семінары-трэнінгу “Арганізацыя службаў самапомачы паводле Мальтыйскай службы” ў Мінску. Мэтай праекту стала навучанне асновам валанцёрства, а таксама набыццё практычных ведаў для працы з рознымі мэтавымі групамі згодна з досведам Мальтыйскай Службы Дапамогі. Гродзенская група складалася з пяці чалавек, усяго ў сустрэчы прыняло ўдзел каля 30 асобаў.
Трэнінг правялі чальцы нямецкай арганізацыі Malteser. Як паведаміла Анастасія Ключнік, валанцёр Карытас-Гродна: “Нам паказвалі як трэба даглядаць старымі ляжачымі людзьмі, пазней кожны мог паспрабаваць адзець памперс, падняць такую асобу з ложка і пасадзіць яе ў крэсла. Праводзіліся практычныя заняткі аказання першай медыцынскай дапамогі падчас якіх кожны, зноў-такі, мог паспрабаваць свае сілы”.
Нагадаем, што Карытас-Гродна патрабуе валанцёраў на прыбіранне дзіцячага летніка “Няцеч” на суботу, 24 мая (падрыхтоўка пабудоваў да новага сёлетняга сезону). Кантакт: 8 (029) 881-82-34 (Алег).
Больш фотаздымкаў тут