З 27 красавіка па 4 мая ў парафія св. Станіслава ў в. Лядск, адбыліся святыя місіі, якія правялі святары з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля: а. Андрэй Ядкоўскі CSsR і а. Валерый Мазюк CSsR.
На працягу 8 дзён, вернікі мелі магчымасць, слухаючы Жывое Слова, спазнаць Божае прабачэнне ў сакраманце споведзі, а пасля папрасіць прабачэнне і паяднацца з бліжнімі. Мясцовы душпастыр, паводле старажытнай традыцыі, падчас спецыяльнага набажэнства, папрасіў Бога і вернікаў аб прабачэнні.
Адным з найбольш узнёслых момантаў перажываных дзён, была супольная вячэрняя малітва ў якой вернікі, трымаючы свечкі, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі ўзносілі свае просьбы і падзяку да Збаўцы. Падчас свайго прапаведвання, айцы місіянеры асаблівую ўвагу звярнулі на моладзь, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі.
30 красавіка вернікі ў набажэнстве Крыжовага шляху вуліцамі Лядска, разважалі пра цану збаўлення – муку і смерць нашага Госпада. Таксама, каб падкрэсліць вялікую ролю сям’і – хатняга касцёла – ад якога залежыць будучыня, перад Богам сужанствы, аднавілі сваю сужанскую прысягу. Падчас місій, святары наведалі таксама церпячых і ўдзялілі ім сакрамант намашчэння хворых.
На завяршэнне духоўных практыкаванняў, былі ўстаноўленыя новыя місійныя крыжы, якія будуць увесь час нагадваць удзельнікам аб абяцаннях вернасці Божаму Слову, якое яны пачулі, і аб падзяцы за тыя ласкі, якія Бог спаслаў. Апошні раз такія духоўныя практыкаванні ў Лядску айцы рэдамптарысты праводзілі ў 1990 г.
Акрамя святых місій, 8 мая, парафія адзначыла ўрачыстасць свайго заступніка, св. Станіслава, біскупа і мучаніка. У гэты дзень 15 чалавек, з рук кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, атрымалі Канфірмацыю – сакрамант хрысціянскай сталасці.
Кс. Алег Петрашка, пробашч
Выявa з globus.tut.by