У санктуарый Маці Божай Яснагорскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі 4 мая, як кожны год, адбылася пілігрымка жанчын і маці. Каля 1000 вернікаў з парафій Гродна, цэлымі сем'ямі вырушылі са сваімі інтэнцыямі, каб папрасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх блізкіх.
Разам з пілігрымамі ішоў пробашч санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі. Для сабраных маці і жанчын адбылася духоўная канферэнцыя на тэму малітвы і Крыжовы шлях вакол касцёла, якія правёў кс. Юрый Марціновіч. Урачыстую св. Імшу цэлебраваў кс. біскуп Юзаф Станеўскі.
Вольга Сяліцкая