13 красавіка Касцёл успамінаў ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы. У Пальмовую нядзелю ўжо стала традыцыяй штогадовая працэсія вернікаў з вербачкамі. Святочнае шэсце моладзі са шматлікіх парафій дыяцэзіі з пабернардынскага ўзгорка да Фарнага касцёла праз Савецкую плошчу ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Глядзіце наш фотарэпартаж.
![]()
![]()
На пачатку выйшаў прывітаць моладзь кс. Валеры Быкоўскі. Ён адразу заўважыў, што на пабернардынскім узгорку сабралася моладзь з усяго Гродна, а таксама з Ліды, Ваўкавыска і іншых парафій дыяцэзіі. Кожная парафія падрыхтавала вялікія вербы з галінак туі ці елкі, упрыгожаныя кветкамі, стужкамі, малюнкамі і надпісамі.
![]()
![]()
![]()
Усе вербы былі прыгожыя, але на агульным фоне вылучалася, як заўсёды, вярба АД “OPEN”. Як пракаментаваў кс. Антоні Грэмза, духоўны кіраўнік душпастырства: “молімся на ружанцы да Маці Божай Вастрабрамскай, апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, за дыяцэзію і за біскупа”. 13 красавіка 1991г. Святы Айцец благаслаўлёны Ян Павел II заснаваў Гродзенскую дыяцэзію. Адначасова з Булай аб заснаванні нашай дыяцэзіі 23 гады таму Святы Айцец падпісаў таксама Булу аб выбранні і абвяшчэнні Аляксандра Кашкевіча Лацінскім Гродзенскім Біскупам.
![]()
![]()
![]()
Пасля прачытання Евангелля кс. бп Аляксандр Кашкевіч традыцыйна асвяціў вербачкі і ўзначаліў працэсію.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Спевамі ў працэсіі кіравала моладзь з катэдральнай парафіі.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Пасля ўрачыстага ўваходу, на ўспамін ўваходу Пана, ў катэдры распачалася св. Імша.
![]()
![]()
![]()
![]()
У гаміліі ксёндз біскуп Аляксандр падкрэсліў: “як нельга перажыць радасць велікоднай раніцы без драмы Вялікай пятніцы, так нельга зразумець Хрыста і Яго збаўчую місію ў адрыве ад таямніцы крыжа.”(…) “Няма Хрыста без крыжа, а хрысціянства без таго, каб ісці за Езусам, было б хрысціянствам без Езуса.”
![]()
![]()
![]()
Іерарх звярнуўся да моладзі: “свету патрэбна ваша сведчанне веры, напамін, што веру трэба перажываць заўсёды маладым сэрцам, незалежна ад таго, колькі нам гадоў”.
![]()
![]()
Напрыканцы літургіі ксёндз біскуп заахвоціў моладзь да ўдзелу ў набажэнствах Пасхальнага Трыдуума, каб радасць Вялікадня была поўнай і чыстай.
![]()
Сёлета ўрачыстую Эўхарыстую на Пальмовую нядзелю, або Нядзелю Мукі Пана, музычна аздабляў гурт "Міласць" з парафіі Ліда-фара, які пасля св. Імшы заспяваў яшчэ некалькі песень.
![]()
![]()
![]()
Марына Белаблоцкая
Фота: Вольга Сяліцкая
