9 красавіка, пасля цяжкой хваробы памерла Уладзіслава Абухоўская – маці кс. Антонія Абухоўскага, душпастыра парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў мястэчку Сапоцкін (Гродзенскі р-н). Пахаванне адбудзецца 10 красавіка ў 14 гадзін у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (вул. Л. Талстога, 4). Святой памяці Уладзіславе было 68 гадоў.
Вечны адпачынак дай ёй Пане ...