9 сакавіка, у першую нядзелю Вялікага посту, у парафіі ў Шчучыне, якой апякуюцца айцы піяры, адбылося ўрачыстае прыняцце да службы алтара шасці новых міністрантаў. У гэты дзень у Касцёле адзначаўся ўспамін св. Дамініка Савіо, аднаго з галоўных апекуноў Літургічнай службы алтара.
Падрыхтоўка кандыдатаў працягваецца менш за паўгады: ад пачатку школьнага навучальнага года да ўспаміну св. Дамініка Савіо. Гэты час дае жадаючым прыступіць да службы алтара магчымасць атрымаць пачатковую падрыхтоўку і інтэгравацца ў супольнасць тых, хто ўжо з’яўляецца міністрантамі.
Цырымонію прыняцця новых міністрантаў узначаліў а. Аляксандр Махнач SP.