Skip to main content

Ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана Гродзенскі ардынарый заклікаў адкрыць свае сэрцы на Збавіцеля

6 снежня, у літургічную ўрычыстасць Аб'яўлення Пана, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ўзначаліў у катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ўзначаліў літургію Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста.

У сваім пастырскім слове, скіраваным да прысутных, кс. біскуп нагадаў аб універсальнасці Божага Збаўлення. Усходнія мудрацы, паводле словаў іерарха з'яўляюцца сімвалам адданасці Хрысту ўсіх народаў. Збаўленне, якое прыносіць Бог, нічым не абмяжоўваецца і датычыць кожнага чалавека.

Паводле традыцыі ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана ў касцёлах асвячаецца крэйда, ладан і вада.