Skip to main content

На новы саркафаг для благаслаўлёных сёстраў-мучаніц з Навагрудка не хапае сродкаў

navagrudak1 жніўня 2013 года споўніцца 70 гадоў з нагоды сумнай даты расстрэлу 11 сёстраў-назаратанак пад Навагрудкам. Як стала вядома, спецыяльна да гэтай даты планавалася перанесці зямныя рэшткі манахінь у новы мармуровы саркафаг, выраблены мінскай майстэрняй.

 

Падчас святой Імшы з нагода гадавіны планавалася ўрачыста асвяціць новую грабніцу сясцёр мучаніц. Але запланаваная матэрыяльная дапамога, на якую разлічвалі сёстры і якая б дапамагла аплаціць саркафаг і працу, не была імі атрымана, фундатар адмовіўся. Таму сёстры звяртаюцца да ўсіх вернікаў, якія могуць дапамагчы матэрыяльна, з просьбай ушанаваць сваім удзелам у гэтай добрай справе памяць благаслаўлёных манахінь.

Дарэчы, грабніца, ў якой цяпер захоўваюцца целы благаслаўлёных сёстраў, патрабуе замены таксама з-за фізічнага зносу.

Калі вы маеце жаданне фінансава дапамагчы праекту ўшанавання памяці навагрудскіх мучаніц, можна звяртацца наўпрост да настаяцельніцы сястры Таццяны па тэлефоне +375 33 620 34 11.

Таксама вельмі патрэбная малітоўная дапамога, каб справу аднаўлення саркафагу і капліцы ўдалося ў хуткім часе завершыць. Заклікаем не застацца абыякавымі да патрэбаў сёстраў-назаратанак з Навагрудку, бо гэта нашая агульная патрэба – годна ўшанаваць памяць мучанікаў гэтай зямлі.