Skip to main content

У Ашмянах адбылася ўрачыстая св. Імша за выпускнікоў школ

IMG 1693 thumbВыпускнікі школ Ашмянаў адзначылі выпускны баль вельмі прыгожым чынам. Перад тым, як распачалася свецкая імпрэза, парадна апранутыя школьнікі разам з настаўнікамі і бацькамі сабраліся ў касцёле, каб падчас урачыстай святой Імшы падзякаваць Богу за свае школьныя гады.

Маладыя ашмянцы маліліся ў інтэнцыях за сваіх бацькоў, настаўнікаў, выхавацеляў, катэхетаў – усіх, хто меў дачыненне да іх ўзрастання як асобаў і вучняў, да іх фізічнага, рэлігійнага і інтэлектуальнага выхавання.

Падчас Імшы святар Павел Паўлюкевіч маліўся таксама аб мудрым і разважлівым выбары далейшага жыццёвага шляху для моладзі.

На заканчэнні Еўхарыстыі выпускнікі атрымалі ўрачыстае святарскае благаслаўленне на новы этап свайго жыцця.

Глядзіце далучаныя фота.