Папская Рада па справах сям’і аспрэчыла, што папа Францішак даручыў гэтай дэкастэрыі падрыхтаваць дакумент на тэму магчымасці разведзеным асобам, якія жывуць у новых саюзах, прыступаць да св. Камуніі. Такія сенсацыйныя заявы з’явіліся на старонках італьянскай газеты “La Repubblica”.
Як вядома, пазіцыю Касцёла ў гэтым пытанні выражае “Ліст да біскупаў каталіцкага Касцёла на тэму прымання св. Камуніі разведзенымі вернікамі, якія жывуць у новых саюзах” Кангрэгацыі навукі веры ад 14 верасня 1994 г., падпісаны тагачасным яе прэфектам кард. Юзафам Ратцынгерам. У лісце прадугледжваецца, што прыманне св. Камуніі такімі асобамі магчымае выключна ў выпадку, калі мужчына і жанчына, якія з сур’ёзных прычын – як, напрыклад, выхаванне дзяцей – не могуць выканаць абавязак сепарацыі, “вырашаюць жыць у поўным устрыманні, ці ўстрымлівацца ад актаў, якія належаць выключна сужэнцам”. Трэба аднак прытрымлівацца абавязку ўхіляцца згаршэння. У той час як вернікі, якія стала жывуць сужэнскім жыццём (more uxorio) з асобай, якая не з’яўляецца сапраўднай жонкай ці мужам, не могуць прыступаць да св. Камуніі.
Крыніца: ekai.pl