Skip to main content

Выказваем шчырыя спачуванні кс. Чэславу Паўлюкевічу

18 студзеня да вечнага спачыну адыйшоў Зянон Паўлюкевіч — бацька кс. Чэслава Паўлюкевіча, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы і кусташа санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі. 

Пахаванне адбылося 20 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Падброддзі ў Літве.

Сп. Зянон Паўлюкевіч нарадзіўся ў 1930 г.

Просім усіх аб малітве ў інтэнцыі памерлага, а таксама ў інтэнцыі кс. Чэслава Паўлюкевіча і ўсёй сям'і спачылага.