Skip to main content

Пазнавальнае падарожжа мініcтрантаў са Шчучына

17 лістапада айцамі піярамі для невялікай групы міністрантаў было арганізавана падарожжа ў Гродна. Асноўнай мэтай візіта  было азнаямленне з гісторыяй і літургіяй Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама яе актуальнай дзейнасцю на гродзеншчыне, якую прыблізіў а. Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталікоў у горадзе над Нёманам.

Падчас гэтай сустрэчы міністранты даведаліся таксама аб адрозненнях, якія існуюць паміж каталікамі, грэка-каталікамі і праваслаўнымі. Група юнакоў наведала таксама месцы, якія з’яўляюцца асноўнымі для адміністратыўнага функцыянавання гродзенскай дыяцэзіі: курыю, Вышэйшую Духоўную Семінарыю і некаторыя гродзенскія касцёлы.

 

Паводле pijary.info