Выдавецтва “ЮрСаПрынт” выпускае чарговае даследванне гарадзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Інвентарныя пасляваенныя кнігі”. Гэтым разам публікуюцца ўнікальныя, дагэтуль невядомыя дакументы, знойдзеныя летам 2012 года.
Пасля вызвалення Гродна ад фашыстаў гарадскія ўлады правялі інвентарызацыю ўсіх гарадзенскіх каталіцкіх храмаў. Касцёлы абследавалі на прыдатнасць да правядзення набажэнстваў.
У нядаўна знойдзеных дакументах зафіксаваныя ўнікальныя звесткі, у тым ліку спісы маёмасці Назарытанскага касцёла (у хуткім часе зачыненага), Фары Вітаўта (на здымку), узарванай у 1961 годзе. У кнізе прыводзяцца рашэнні гарадскіх і абласных уладаў, якія вызначалі лёс каталіцкіх храмаў Гродна ў пасляваенныя дзесяцігоддзі.
Выданне мае 120 старонак, утрымлівае больш за 90 фотаздымкаў, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
Набыць кнігу Віктара Саяпіна “Гродзенскія касцёлы. Інвентарныя пасляваенныя кнігі” можна будзе набыць пасля 23 лістапада ў краме на вул. Карла Маркса, 11.
Крыніца: t-styl.info