Skip to main content

Духоўная сустрэча для дзяўчат адбылася ў Гродне

Каля 30 дзяўчат прынялі ўдзел у духоўна-рэкрэацыйным мерапрыемстве ў Гродне 5 лістапада ў гродзенскім манаскім доме сясцёр Вострабрамскай Маці Міласэрнасці. Дзяўчаты на сустрэчу прыехалі з розных парафій Гродна, Жалудка і Ліпнішак.

Духоўную частку мерапрыемства (св. Імшу, малітвы, адарацыю, споведзь) праводзіў францішканін а. Антоній Пажэцкі з Гродна, дзе патлумачыў маладым людзям сэнс кардынальных цнотаў: веры, надзеі і любові.

Другая частка мерапрыемства мела забаўляльны характар: ладзіліся шматлікія конкурсы, спевы і танцы. Сустрэча мела на мэце паказаць маладым дзяўчынам прыгажосць Божага паклікання да манаства і дапамагчы ім распазнаць сваё пакліканне.