Skip to main content

Сустрэча па культуры мовы адбылася ў Лідзе

24 кастрычніка а 14-й гадзіне ў цэнтральнай бібліятэцы ў Лідзе адбылася сустрэча для студэнтаў Лідскага каледжа, прысвечаная культуры мовы.

На пачатку сустрэчы, на якой прысутнічаў кс. Вячаслаў Матукевіч, быў прачытаны ўрывак з Евангелля ад святога Яна 1,1-3. Падчас сустрэчы было прыведзена гістарычнае і этымалагічнае значэнне гэтых слоў, каб лепш зразумець, што гэта не проста выяўленне нашых пачуццяў, але таксама нашыя адносіны да чалавека.

- Праблема многіх людзей заключаецца ў тым, што яны з маленства чуюць ненарматыўную лексіку. А той, хто зласловіць, той моліцца да Д’ябла, - адзначыў святар.

Cкончылася сустрэча з заахвочваннем да таго, каб кожны змог выкарыстоўваць сваю мову для ўзаепаразумення без пакрыўджання іншага чалавека. Кожнаму ў гэтым можа дапамагчы штодзённая малітва.