Skip to main content

Праграма сустрэч душпастарства студэнтаў і старэйшай моладзі “Open” Гродна на верасень-лістапада 2012 г.

Кожны чацвер – св. Імша ў 19.15, пасля якой ладзяцца сустрэчы ўдзельнікаў АД "Open" у пабрыгіцкім касцёле. Глядзіце ніжэй тэматычны план сустрэч.


Верасень

13.09 – Дзень Маці Божай Фацімскай. Тэма: “Як правільна будаваць свае планы, або калі хочаш насмяшыць Пана Бога – распавядзі Яму пра свае планы”.
20.09 – Разважанне пасля прагляду фільма пра загадкі рэлігіі.
27.09 – Тэма: “Якую ролю адыгрываюць анёлы ў нашым жыцці”.

Кастрычнік – месяц малітвы на Ружанцы
Марыя наша мама – Цябе просім!

04.10 – Тэма: “Эўхарыстычныя цуды і цуд, які адбыўся недалёка ад нас – у Сакулцы”.
06-07.10 – Чуванне і малітва каля трона Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы. Разам молімся і адпачываем.
11.10 – Хто пытае, той не заблукае. “Пытанні і адказы на маю сітуацыю ў жыцці” – я пішу, іншы адказвае.
18.10 – Бл. Ян Павел ІІ – блізкі і далёкі. Абмеркаванне кнігі “Таямніцы Яна Паўла ІІ”.
25.10 – Адарацыя ў касцёле. Чаго мы чакаем ад Бога і чаго Бог чакае ад нас. Госпадзе, навучы нас маліцца, каб зразумець сэнс нашых чаканняў.
28.10 – У нядзелю ўвечары ў гродзенскай катэдры пасля св. Імшы а 19-й гадзіне агульны Ружанец праз скайп з моладдзю з іншых гарадоў.

Лістапад

01.11 – Урачыстасць Усіх Святых. Тэма: “Кожны павінен імкнуцца быць святым. Блаславёныя і святыя нашых земляў”. Пасля заканчэння тэмы ідзём на старыя каталіцкія могілкі па вул. Антонава. Малітва за ўсіх памерлых.
08.11 – Будзем прымаць госця. Цікавая размова і знаёмства з цікавымі людзьмі на тэму “Ці можна ў сучасным грамадстве быць сапраўдным католікам?”
15.11 – Сустрэча, прысвечаная пытанням удзельнікаў душпастарства. Пытайце, і будзем шукаць адказы.
22.11 – Дзень св. Цэцыліі – апякункі касцёльных спеваў і музыкі. Тэма: “Роля спеваў і музыкі ў праслаўленні Бога”.
29.11 – Дыскусія пасля прагляду цікавага фільма пра сэнс жыцця і ўзаемаадносіны.
01.12 – Карнавал перад Адвэнтам і Андрэйкі.