
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваім камунікаце з гэтай нагоды заахвочвае вернікаў да малітвы ў інтэнцыі святароў: “Прашу вас аб малітве ў інтэнцыі святасці жыцця ўсіх святароў паўсюднага Касцёла. Прашу, каб вы часта маліліся за святароў нашай дыяцэзіі, выпрашаючы для іх апостальскай стараннасці, духа святарскага братэрства і штодзённай вернасці Хрысту”.
Ва ўсіх касцёлах нашай дыяцэзіі ў гэты дзень перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам будзе адпраўлена набажэнства ў інтэнцыі святасці ўсіх святароў.
Малітва за Святы Касцёл і святароў
О, Езу мой, прашу Цябе за ўвесь Касцёл, удзялі яму любові і святла свайго Духа, дай моц святарскім словам, каб зацвярдзелыя сэрцы ламаліся і вярталіся да Цябе, Пане. Пане, дай нам святых святароў, Ты сам іх утрымлівай у святасці. О, Боскі і Найвышэйшы Святар, няхай моц Тваёй міласэрнасці ўсюды ім спадарожнічае і асцерагае іх ад д’ябальскіх пастак і сіл, якія ён безупынна расстаўляе на душы святароў. Няхай моц Тваёй міласэрнасці, о Пане, нішчыць і ў нішто ператварае ўсё тое, што магло б зацьміць святасць святара – бо Ты можаш усё. Езу, Аблюбенец мой каханы, прашу Цябе аб трыумфе Касцёла, аб бласлаўленні для Святога Айца і ўсяго духавенства, аб ласцы навяртання закаранелых грэшнікаў; аб асаблівым бласлаўленні і святле прашу Цябе, Езу, для святароў, у якіх я буду спавядацца ў жыцці. Амэн.
(пар.: Дзённік св. с. М. Фаустыны Кавальскай 1052; 240)