Skip to main content

У гродзенскай семінарыі прайшоў дзень засяроджання

rec seminaria 13

6 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання для студэнтаў.

Сустрэчу правёў вікарый лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа кс. Андрэй Скамарошка.

Святар падзяліўся з семінарыстамі вопытам свайго пастырскага служэння, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць давяраць Богу нават у самых цяжкіх абставінах.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі