29 верасня дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска здзейсніў благаслаўленне крыжоў на выездах са Смаргоні ў бок Крэва, Вілейкі і Маладзечна. У гэты дзень – свята арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала – біскуп цэлебраваў у смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла Імшу ў межах адпустовай урачыстасці.
Як паведамляе shliah.by, на абрадзе благаслаўлення крыжоў прысутнічалі разам з мясцовымі вернікамі ксяндзы салезіяне Артур Ляшнеўскі і Алег Каралёў, якія служаць у смаргонскай парафіі, і дэкан Смаргонскага дэканату кс. канонік Антон Казлоўскі.
Звяртаючыся да парафіян, біскуп асабліва адзначыў іх ініцыятыву ўстанавіць крыжы, рэалізаваную разам з ксяндзом Артурам – пробашчам парафіі.
“Гэта добры знак для тых, хто ездзіць па гэтых дарогах: няхай усе ведаюць, што ў Смаргоні жыве Бог”, – сказаў біскуп.